Home

Advertisement

Customize

Oct. 13th, 2008

kalihon

Пазасьвет

Учора ранкам быў я на нейкай сябравай бяседзе, і захацелася мне раптам паліць. Дастаў я сьвечку ды пачаў шукаць агня. Падыходжу да хлопца ды пытаюся, а ён кажа: "га, нібы ты таксама паліш сьвечкі?!" Так, моўлю. Папалілі мы сьвечак...

А было гэта недзе на тэрасе на дрэве. Злажу, значыцца, з дрэва, а на лесьвіцы стракаю свайго старога сябра, што ня бачыў мо гадоў 5. І не магу згадаць імя. Кажу: цябе, быццам, Вовай? А ён: не. Я пытаюся, як, а ён ня кажа. Зацікавіла мне, ды стаў я за ім хадзіць ды дапытваць, як яго клічуць.

Хадзіў-хадзіў, і разгутарыў яго, ды ён прызнаўся, што ён - Ігар. Распавёў пра сваё жыццё. Высьвятлілася, што ён большасць часу бадзяецца па месту ды робіць розныя неразумелыя рэчы. Я стаў сачыць за ім, ды пакрысе пачаў бачыць логіку ў яго рухах, бо сталі мне бачныя дадатковыя элементы сьвету - маляваныя рэчы ды постаці.

Так я хадзіў за ім ды назіраў, і нарэшце зразумеў, што палюе на яго нейкі маляваны драпежнік, а ён замятае сьляды. Аднойчы зайшоў я за ім на нейкую кватэру, а там сядзяць 12 маляваных вайтоў ды спрачаюцца. Ён перад імі адказвае, а потым яны кажуць "сьмерць здрайцу!" і я паміраю. Тут я раблюся зусім маляваным ды існы сьвет зьнікае з вачэй. Я пытаюся, за што? А яны кажуць: ты бездазвольна сягнуў у маляваны сьвет, ты высьледчык ды паліцай. Я ўсё адмаўляю, спрачаюся, але яны хмураць свае маляваныя пысы ды мяняюць выгляды... І тут зьяўляецца маляваны драпежнік, і я цікаю.

Тады маё жыццё пераўтвараецца, як у "Ігара" ва ўцёкі ад гэнага драпежніка, але я затойваю помсту.
Нарэшце я знаходжу прывязку рады 12-ці да іхнага жыцця, пераўтворваюся ў тыгра, потым у акулу ды зьядаю іхнае супольнае цела і яны заміраюць. Але драпежніку да сракі. Ён як быў, так і палюе на мяне. І так я па сёння бадзяюся па месту ды раблю неразумелыя рэчы дзеля месцічаў, але на справе - замятаю сьляды.

П.С. Потым, прачнуўшыся, я згадваю, што таго хлопца, што я бачыў, клічуць Барысам. А той, што я думаў, што клічуць Вовам, на справе выглядае інакш.

Oct. 6th, 2008

kalihon

Вогены меч

Хадзіў на тым тыдні ў рыбу з братамі ў ноч. Сядзелі, размаўлялі, сумавалі. Потым малы пачаў гуляцца недзе ў лесе побач. Прыбягае, кажа, глядзі, што я навучыўся. Выстаўляе палец - ды выпроствае вогненны прамень на паўметра.

Я кажу, навучы. Ён кажа, напружы правую палову мазгоў ды перакінь напругу ў канец пальца. Паспрабаваў - спачатку не выходзіла, а потым пакрысе навучыўся таксама. Пагуляўся з сухім лісьцем, пабурбаліў ваду.

Потым кажу, а цяпер, хачу з правага пальца, ды пачаў напружваць левую. Не выходзіла значна долей. Потым навучыўся запальваць, але гасіць - вельмі цяжка.

Feb. 14th, 2006

kalihon kumor

Апошнія навіны

1) Навучыўся я вісець у паветры. Але мне ніхто ня верыў. Я тады падыходжу да аднога, кажу, "глядзі, я магу лятаць", а ён, "ну ціпа пакажы". Я туды, сюды - не атрымляецца. ПОтым пайшоў у другі пакой, павіс на кандылябру і пачаў трэніявацца. А потым узгадаў, як яно робіцца: бярэш тонкая цела разварочваеш яго на 180 градусаў, выстаеш рукі са сьпіны ды цягнеш прастору дадолу. Тады я выходжу ды кажу, "глядзі цяпер!" і ўзьняўся ў паветра, перакульнуўся, палётаў. Карацей, думаю, вось як яно! Карысная веда! Потым пайшоў да іншага, кажу "лётаць я цяпер магу"! Ён пытае, як. Ну, я яму распавёў. А ён кажа, "ну гэта толькі ў снох спрацуе". Я кажу, "ну вось жа я ня ў сьне!", А ён - "ну канечне, так я табе й паверу".

2) Забралі мяне зноўку ў войска. Ну я прыйшоў і думаю, трэба ператворвацца ў свой вайсковы вобраз. Перапрануўся, вытатуяваў на грудзёх свой юзырнэйм, апрануўся ў форму, пасядзеў дзеля настрою. І пайшоў к казарму. А там нейкія малыя сьпяць. Ну я знайшоў сваё старое месца, гляджу і яно занятае. Падняў хлапчука, што там спаў, кажу глядзі, маё месца - мой юзырнэйм. Ён пачаў пішчаць, што дзе яму тады спаць? Я кажу, "наступным разам будзеш пытацца, тваё шчасьце, што мяне перавялі". Схапіў сваю торбу ды сышоў. Прыходжу ў новае месца. А там нейкая лякарня. Пайшоў спаць. Раптам прачынаюся, гляджу - а мне нейкі лекар ногі адрэзаў, я пытаюся, "што за хуйня?" А ён кажа "гэта дзеля прахвілактыкі". Потым кажа, вось глядзі ў цябе гангрэна - і тыцкае нейкім інструмэнтам у мяса. "Вось глядзі яно адмярло - ужо нічога не баліць". Потым парэзаў усё мяса с костак, косткі парубіў. Я кажу, "блядзь, ты ж мяне інвалідам пакінуў!" А ён кажа, "не нудзі, зараз такія тэхналогіі, што ўсё зросьціцца". Я кажу, "Як жа яно зросьціцца, калі ты мне нават суставы парэзаў!" А ён кажа, "не суставы я не кранаў, вось глядзі -" і паказвае нейкі камяк костак. Я кажу, "ну тады, давай ладзі ўсё на месца". ЁН тады дастаў зь некуль нагу з дроту ды пачаў косткі на яе нізаць. А сыстэнтка ягоная кажа, ты не баіся, ўсё будзе нават лепей чым зараз.

3) Выходжу, значыцца, з хаты, а то дзень выбараў. Галасаваць не пайшоў, а адразу на плошчу, прычым раптам усе плошчы паміж сабою блізка, і паспол паціху зьбіраецца, усе косяць пад кшталт кірмашу нейкага. На стырыў недзе бчб-шалік, абматаў паверх свайго шалому, стаў бегаць па плошчах зьбіраць народ усех у адно месца. Побач мянты манэўруюць ды ў цывільным усякія. І вось бягу я а раптам мяне дзяўчына тармазіць, кажа "дакумэнты". Я - гоп - а дакумэнтаў няма. Я пачаў яе грузіць, а яна ня грузіцца і па рацыі выклікае мянтоў. Карацей, зьбег я ад яе. А потым гляджу, ўжо мянты паганялі палову людзей. І чую па рацыі "сократили число демонстрантов с 441 до 213". А потым народ як паваліў, і шмат так, усе бегаюць з боку ў бок, як каша нейкая. І бачу, зараз нешта будзе.
Tags:

Jan. 7th, 2006

kalihon

Сам на сам

Некалькі дзён таму сьніў, як я размаўляю са сваім адлюстраваньнем. Не. Як я сам з сабою размаўляў празь люстра. Я сам размаўляць ня мог, таму прыходзілася размаўляць тварам у люстры. Але ў люстры толькі 1 твар, таму прыходзілася паварочвацца рознымі бокамі ды напраўляць размову ў адпаведную старану. Я глядзеў у люстра, ў якім размаўлялі паміж сабою мае левая ды правая паловы галавы. Вось такое дзіўе.
Tags:

Nov. 25th, 2005

kalihon

Дзецень

Прыходжу дахаты, а жонка кажа, што нарадзіла мне сына. Гляджу, харошанькі такі. Пытаю, калі пасьпела. Яна кажа, неданошаны, нарадзіўся 1.2кг. Я прылёг ля яго, паказытаў крыху. Потым ён узьняўся, зьбегаў на кухню папіць, вярнуўся ды зьнябачніўся. Я кажу яму, "а ну зьявіся! бо ня бачу, дзе цябе коўдрай накрыць." І намагаюся накрыць, але па форме бачу, то да пуза, то вышэй галавы трапляю. Потым ён зьявіўся.

Nov. 13th, 2005

kalihon kumor

Выбары Лукашэнкі

Сёньня сьніў так:

Уступіў я ў БРСМ як агент БНФ-а ды колькі год там прапрацаваў і даслужыўся да пэрсанальнага кансультанта Лукашэнкі неяк.

І вось настаў час чарговых выбараў і Лукашэнка чамусьці быў упэўнены, што ён пераможа, і ўсе таксама, але некалькі кандыдатаў супраць яго былі. І вось мы там з хеўрай ходзім арганізуем выбары, участкі, ўся лухта, і разам рыхтуем пераможны банкет для Лукі.

А я быў да яго асабліва набліжаны, і ён са мною сваімі ўсякімі думкамі дзяліўся, і вось я яго пытаю, а вось што будзеш рабіць, калі цябе па праўдзе не абяруць, будзем падтасоўваць? А ён кажа, не, навошта, народ мне давярае. І я тады пашоў распаўсюджваць, каб ніхто нічога не падтасоўваў. І ярмошына таксама там была, і зьдзівілася, але загад.

І вось ідуць выбары, а там быў кандыдатам Шушкевіч, зусім старэнькі, Пазьняк, Гайдукевіч, Казулін здаецца... І вось падаюць рэзультаты і атрымліваецца, што Лукашэна набраў каля 20%, Пазьняк недзе 20% і Шушкевіч 60%. І ўсе ў шоку, нават я. І Лука здрыснуў на Кубу. Сам. А Шушкевіч выступае перад народам і плача. І я думаю, ого, што будзе.

Nov. 9th, 2005

kalihon kumor

Заўчора

Вось як яно было.

Ноччу, гадзіны недзе ў чатыры у дзьверы загрукаліся. Прачнуўся, пайшоў адчыняць (а жыву я ў камуналцы). Вочка закрытае. Я адчыніў, а там два мянты-бугаі. Сунулі пад нос свае пасьведкі ды прайшлі да суседа. Кажуць, лічым да двох і выбіваем дзьверы. Эдзік думаў нядоўга.

Я пайшоў далей спаць. Потым чую, стук у мае. Я адчыняю - нікога. Толькі чую зь ягоных камораў размову: "а чыя гэта выява? Пльяменькі? А на кампутары такую маеш?". Потым чую, пачалі мэблю рухаць. І сам згадваю, тым вечарам Эдзік таксама мэблю рухаў, думаю, мо хаваў нешта.

А потым думаю, нядобра неяк выйшла, быццам суседа мянтам здаў.

І заснуў.

А потым прыходзяць эдзікавыя 2 сябры і кажуць, вось ты сабака эдзіка здаў, а ён нам вінны, калі не аддасі - заб'ем.
Ну я тады паехаў да брата-жаўнера ў мястэчка за парадай. І там страчаю памерлую бабульку зь дзедам. І нешта мы размаўляем, як раптам дзед кажа, што час дахаты, і штурхаецца шпаркім бегам да тралейбуса, па дарозе ледзь ня ўпаўшы. Я яму крычу, што тралейбус ня ў ты бок едзе. Але ён ужо ня чуў.

Карацей, ідзем мы з бабулькай ды братам, і бабулька кажа: "калі цябе хочуць забіць, трэба самому забіваць, павер мне, я ў сьмерці разумею". Ну тады мы з братам паехалі да мяне ды зрабілі засаду. Прыходзяць тыя калдыры, і мы адному піку ў сэрца а другому пяром па горле.

І тут я падумаў, што, бляёбаныўрот, душы ся іхныя ж безьсьмяротныя і будуць мяне цяпер каўбасіць. Тады брат кажа, што трэба ім твары з галоваў паадразаць, і тады душы высвабодзяцца ды зьляцяць. Адрэзалі ім абліччы, а душы не зьлятаюць.
Тады я кажу, напэўна душы ёсьць абліччавай адзінкай і трэба твары панішчыць. Пайшлі на кухню, прамялі твары празь мясарубку - і нічога. Я тады пачаў пужацца, бо вечныя ворагі, ды яшчэ й душы - ня вельмі прыемна.

І тады брат здагадаўся, што каўбаскі трэба пахаваць у вадёме, каб душы сышлі ў ваду. Брат скінуў некалькі каўбасак у акварым, а на мае месца ўжо не было, але брат сказаў, што можна ў скрыынсавер з рыбкамі закінуць, толькі трэба сканцэнтраваць намер. Ну я ўключыў кампуцір і спэцыяльнім кідком блямнуў іх аб экран ды яны зьніклі.

Ну і быццам усё добра, але нешта чую, душы яшчэ коўзаюцца нейдзе. Пайшлі мы ўтраёх на пляц і ўсё горай і горай адчуваем. Целы гаўнеюць, вочы жаўцеюць. А бабульцы нармальна. І раптам з вадаграю скокае рыбіна з зубамі ды цап брата за лыч, аж ён са скуры выскачыў. І тут бачу, што ён стаўся жывы, а скура мёрлая, і гляджу, я таксама памерлы. І брат кажа, цяпер шукай тую рыбіну, каб яна зь цябе таксама мёртвасьць зьела, бо штосьці яны накумарылі, гэтыя ворагі.
Я пайшоў тады ў рыбную краму шукаць, і абходжу рыбы па адной ды шукаю дзе зубастая. А няма. А потым шукаў шукаў, выцягваў з вады і знайшоў. І заціснуў ёй галаву у шклянках, каб ляпу разявіла і зьняў аб зубы сваю памерласьць.

Але адчуваю, недзе яшчэ тыя душы жывыя, гады. Але рыбная галава распавяла, што насамрэч гэты ўжо ня іхныя душы, проста праз гэтую прыгоду мы пачалі адчуваць усю душнасьць жывых істотаў і ўвогуле, што прыватных душ ня маецца, а ўсё гэта дна душа і яна вельмі старая і што яшчэ пры яшчарах яна была, і тут здалёк пайшлі дыназаўры разнакаляровыя ды велізарныя...

І мне такды тут жа супакоілася сэрца, бо няма больш на мне гэтага цяжару, і што ўсё чыкі-пыкі і ня трэба турбавацца. І я са спакойным сумленьнем зьнік.

Oct. 29th, 2005

kalihon kumor

Сон

Зараз быў антыўсьвядомлены сон, з поўнай ўпэўненасьцю, што гэта рэальнасьць.

Было, што я прчнуўся, але на старой кватэры, ад таго, што мяне смокча нейкі камар-птэрадактыль - дзіўная істота, якую я датаго часу бачыў толькі аднойчы летась. Прыбіў.

Узьняўся, пайшоў пад'еў, пахадзіў, падумаў што парабіць.

Узгадаў, што Ўладзь пакінуў мне вялізны пакет малаякаснай каноплі. Падумаў папаліць. Потым падумаў, што варта пэўна дадаць да яе прароцкай шальвэі.

Пайшоў на кухню майстраваць бурбулятар з 2-х літровай бутэлькі. Паглядзеў, шкляная піпка была разьбітая скраю.

Пачуў шум. Раззлаваўся. Хацеў выключыць кампутар. Узгадаў, што хацеў пакуль паліць слухаць музыку. Пакінуў. Пайшоў у бабульчыну спальню. Там па ложку хадзіў вялізны камар-птэрадактыль памерам з варону. Падумаў, што гэта не да дабра. Вырашыў напісаць пра яго ў ЖЖ. Забіў.

Пайшоў да кампутара, адкрыў ЖЖ. Там было напісана, што нейкі юзэр чакае мяне ў ІРЦ. І што адна юзэрка самазагубілася.

Пахістаў стужку сяброў. Нічога не напісаў. Заябалі вы мяне ўсе.

Зайшоў на сымулятар прыроды. Пашукаў пра птэрадактыляў. Нічога няма. Выключыў кампутар.

Прачнуўся.

Sep. 1st, 2005

kalihon

Сон

Тэлефаную Герману на мабілу, а мне голас: "Прабачце, Герман загінуў". І тут я пачынаю ўспамінаць, што сапраўды, недзе каля месяцу таму было ў газэтах, што да яго ўварваліся ў хату ды парэзалі. Вырашыў павідаць ягоную матку. Прыехаў, а там поўны рэмонт хаты, кажа кампэнсацыю ад КДБ атрымала. Гляджу - а там нейкія мае сваякі. Пачаў пытацца, што яны там робяць, кажуць - чакаюць на мяне. Пайшлі гуляць. Але гляджу 1-го брата не хапае. Тэлефаную яму - няма адказу. Пытаю ў матулі - а яна кажа, ён таксама зь вялікай верагоднасьцю загінуў. Я кажу, што за лухта. Потым успамінаю, сапраўды я яго ўжо болей за паўгады ня бачыў.

Aug. 30th, 2005

kalihon

Сон

Ня ўчора, а за-, быў нейкі чарговы фэст з удзелам Лукашэнкі. Кшталту вялізнага дзіцячага канцэрту, але праводзіўся ён на катку, дзе ў мінулым увогуле быў спартыўны басэйн. Я як гаспадар сну, сеў поплеч ізь ім. Пачаліся нейкія радзянскія сьпевы, мне стала агідна ды я зышоў. Вырашыў пагуляць па соннай Беларусі. Яна апынулася адным сельскагаспадарчым полем, а па межах цяклі рэкі, якія забясьпечвалі краіну мэліярацыйнай вадою. І ратам да мяне дайшло, што праблемы Беларусі з таго, што не хапае вады, таксама, як, калі не хапае кіслароду ў мазгох, то думаць цяжка. І я пачаў выбіраць карэньне, што захраснуліся ў рэчышчах каналаў. І вось, неяк я падчысьціў, што зьявіўся нейкі рэзэрвуар, у якім пачала зьбірацца чыстая вада, якую пэрыядычна прарывала ды яна амывала ўсю прастору краіны. Тады я задаволены сабою пайшоў назад, а там Лукашэнка раздае нейкія прэміі. Я кажу яму, ты тут прэміі раздаеш, а я вадаправод адрэмантаваў. Ён на мяне зьдзіўлена паглядзеў і працягнуў маяцца сваімі непатрэбствамі.
Tags:

Aug. 5th, 2005

kalihon darom

Сон

Прысьнілася мне, што я паехаў да бацькі ў дзярэўню, а бацька мой быў Лукашэнкам. І мы зь ім доўга размаўлялі. А тады я запеў свой шаманскі сьпеў, а ён пачаў падпяваць. І так мы гудзелі ў 2 галасы, вельмі хораша было. І я заўважыў, што ягоны голас вельмі падобны да майго, але вышэйшы. А потым я падумаў, што мабыць Лукашэнка гэта і ёсьць я. А патом я зразумеў, што гэта так, бо я яго сьню, а сьніць я магу толькі сябе ў розных формах.

Упд. А дарэчы, гэты быў мой першы сон, дзе я гудзеў пашаманску, ды яшчэ й ву два галасы.
Tags:

Jul. 16th, 2005

kalihon darom

Сон

Длоўгі )
Tags:

Jul. 10th, 2005

kalihon darom

Сон

Сёньня назолку мой папугачыюк зьляцеў з клеткі ды выляцеў праз напаўрасчыненыя дзьверы губца на двор. Потым заляцеў. Зноўку выляцеў. Потым грукнуўся ў шкло дзьвярэй ды зноўку заляцеў. Я кажу яму: ну чаго ты лётаеш, годзе ўжо. Лепей бяры звонку тое, што табе там трэба ды вяртайся. А сам хвалююся, бо ён дурны. Ён тады заляцеў у пакой ды сеў у клетку дахаты. А за ім паналяцеда мутанцкіх папужак: 1 памерам з кацяня з 4-ма лапамі, пярэднія з крыламі, 2-я - навароджаная бяз пер'я ды з канарыстай дзюбай, 3-я папросту нейкая пачвара. Я для іх зрабіў загончык на дыване, яны там коўзаюцца ды сьмярдзяць. Прыйшла сяброўка, пачала іх лашчыць, а мне агідна.

Jul. 3rd, 2005

kalihon darom

Сны ды іншае

Сёньня ня спаў.

Учора меў 2 ЎСы адзін за другім, амаль аднолькавыя: Прачнуўся ў сьне, ды вырашыў, пайсьці вандраваць па соннаму месту. Узьняўся. Вырашыў не апранацца, бо сон. Падышоў да дзьвярэй. Паскубаў. Не адчыняюцца. Узяў ключы. Адамкнуў. Выйшаў. Спусьціўся па на вуліцу. Гляджу - места ня тое, а тое, дзе я жыў раней. Узгадаў, што чытаў, што найчасьцей ва ЎСах сьніцца роднае. Раптам прачнуўся ў целе, але неканчаткова. Зноўку ўзьняўся, падышоў да дзьвярэй - зноўку замкнутыя. Дастаў ключы з кішэні на скуры (бо я ж голы), зноўку адамкнуў, сышоў на вуліцу ды заснуў.

Да таго, ўчора намагаўся лёжачы з заплюшчанымі не засынаць як мага долей. Цікава. Кожным разам засынаў на колькі імгненьняў ды прачынаўся з розным водарам сьвядомасьці (?).

Яшчэ да таго, спрабаваў галатропна дыхаць. Дайшоў толькі да аняменьня твару, потым надакучыла.

Яшчэ да таго, хацеў быў папаліць шальвэйкі, але замест пачытаў колькі новых трып рэпортаў пра яе ды жаданьне адпала.

Усё.

Jun. 23rd, 2005

kalihon kumor

Сон

Ўдзельнічаў у спаборніцтве шаманаў. Маё мяно было ніто Шаман Сівы, ніто Шаман Сямён. Альбо Сіні. Кожны сядзеў у запёртай каморцы ды гуляўся на сымулятары шаманства. Дык вось задача была такая: Разьбіўся цягнік у мятры. У ім загінула 1 жанчына ды трэба было яе аджывіць. Пачаў я рабіць усякія рытуалы ды замовы, але чамусьці яна ўвесь час аджывае толькі як зомбі. Прыходзілася яе забіваць зноўку. А потым да мяне дайшло, што трэба яе накарміць грыбамі з чырвонымі сэрцайкамі і тады яна аджыве. А зомбі ад жывога адрозьніваецца тым, што зомбі ня дышыць і ў яго сэрца ня б'ецца. Дык вось набіў я ёй рот грыбамі, сам зьеў колькі таксама, тады пачаліся глюкі. Падчас глюкаў я яе адзомбіў, каб яна праглынула грыбы, але яна ня хоча. Тады я зь сілаю ёй у горла іх загнаў рукою і яна аджыла. Тады прыйшлі яшчэ некалькі шаманаў, паглядзець, зьнялі ўсе меркі. Але раптам якісь хуй выняў дыск з кампутара і ўсё зьнікла. Я ачынаюся ля кампутара. Прыходзяць тыя шаманы ды кажуць, мо калі засунуць дыск абратна, то яно мо зноўку запрацуе. Я сунуў, але сымуляцыя пайшла па новай. Прыйшлося хуценька ўсё паўтараць. Я не перамог нажаль.

Jun. 19th, 2005

kalihon darom

Сон

Сядзеў у суседзяў на сядзібе. Яны пілі гарбату з тортам. Іхная бабулька ўвесь час трызьнела ўсякую лухту - яна была вар'яткай. Потым прыйшоў ейны муж. Ён быў былым фашыстам. Расказваў пра вайну. Іхная дачка была прынцэсай з казкі. Зь ёй былі мелкія эльфы.

Я пасядзеў зь імі крыху, а потым мне стала няёмка, ды я сышоў. Калі я йшоў дадолу па лесьвіцы, эльфы лёталі па над галавой. Я падставіў палец. Жоўты сеў. Я паглядзеў на яго ды зразумеў, што гэта маленечкія гілікі. Я зь ім паразмаўляў тэлепатычна. Потым сеў ружовы. У яго не было крылаў - пер'е толькі расло. Я падзівіўся як ён можа лятаць. Падумаў, што відаць яны вельмі хутка рухаюць крыламі, таму атрымліваецца.

Спачатку пайшоў дахаты, потым зразумеў, што ўжо трэба на працу. Стрэў сябра, які не прыйшоў да мяне заўчора ўгосьці. Ён быў з новай хрызурай - галава лысая, ззаду грыўка, сьпераду пабелены чубок. Выглядала, як нібыта гэта не валосьсе, а пер'е лезе. Я спытаў, ці ёсьць у яго запаліць, хоць ні ён ні я ня палім. Ён дастаў цыгарэткі, падпаліў сабе, а мне працягнуў запалку. Я кажу: дай мне цыгарку таксама, я табе верну потым. Ён паглядзеў на мяне, асуджаючы, але цыгарку даў. Сказаў толькі, што гэта не звычайныя цыгаркі, а скуравыя. Я падпаліў, зацягнуў - сапраўды на смак, як скура з пальцаў.

Мы зь ім мінулі мой дом, у гародзе ўбачыў памерлую бабульку №2, падумаў, што лепей ёй мяне ня бачыць, калі я палю скуру. Потым ідзем па прысадніку, я пытаю сябра, чым ён зараз займаецца. Ён сказаў, што малюе карціны ды прадае. Я спытаў, ці ёсьць у яго старонка ў сеціве. Ён сказаў, што ёсьць на boom.ru, але гэта не старонка а прылада пад вокны і яе трэба інсталяваць. Паказаў мне дыскетку зь ёй. Я запусьціў інсталяцыю. Захацелася плявацца. Усё было крывое. Пасьля інсталяцыі невыдалявана віселі 2 крывыя банэры.

Сябар пайшоў налева, а я працягнуў свой шлях.

Feb. 16th, 2004

kalihon

(no subject)

Uczora mnie prysniusia raj.
Heta bylo biazmiehznaje nieba z biela-kaliarovymi hablokami dy viasiolkami.
Liuqi u jim vyhliadali jak voczy, prostyja holyja voczy, jakija liotajucj pamihz hablokami ci siaqiacj na jix.
Ja i sam byu takim vokam, tamu mahu hapisacj paczucci.
A paczucciau nijakix nie bylo.
Byla tolki nieikaja abyjakavascj da usiaho, absalutna nijakix dumak ci hemocyjau.
Aqinaje, szto bylo - heta mahczymascj baczycj dy pieramiennaje hzadannie liaciecj ci nie liaciecj.
Qiuna.
Tags:

Jan. 27th, 2004

kalihon

Прытомны сон

Сёначы мне выпала колькі разоў прачынацца ды засынаць з вонкавых прычынаў.
Апошнім разам прачнуўшыся я доўга ня мог заснуць ізноў ды коўзаўся па ложку.
Гэта ня гледзячы на тое, што спаць мне хацелася даволі моцна.
Скончылася гэта тым, што я заснуў, застаўшыся ў прытомнасьці.

Я колькі разоў спрабаваў атрымаць такі вопыт.
Але дагэтуль пасапраўднаму ў мяне не атрымлівалася.
Раней я здольваў заснуць так на 1-2 хвіліны.
Ды заўсёды я бачыў адно толькі свае нейкія схаваныя страхі.
Якія перашкаджалі мне правесьці чагось варты экспэрымэнт.

Гэтым разам я ўвайшоў у прытомны сон не па жаданьню, а выпадкова.
У дзяцінстве было і такое, але тады я не ставіў сабе ніякіх мэтаў.
Таму гэты можна лічыць сапраўдным першым.

Калі я пасынаю ў прытомнасьці, я перш за ўсё губляю пачуцьцё кіраваньня целам.
Так было і зараз.
Я паціху, каб не прачнуцца, парухаў сновымі рукамі, ды падняўся.
Бачыць было яшчэ няма чаго, таму я абраў бачыць свой пакой.
Я прайшоў да дзьвераў кватэры ды выйшаў на лесьвіцы.
Тады мне стала цяжка ўтрымліваць сапраўдную выяву.

І я апынуўся на лесьвіцах у доме, дзе я нарадзіўся ды жыў да 17 год.
Выйшаўшы на двор я ўбачыў ноч і звыклую вуліцу.
Азірнуўся - на вуліцы нікога не было.
Я стаў думаць куды пайсьці й адчуў, што змагу ісьці толькі туды, дзе я ўжо быў.
Гэта мяне крыху расчаравала.
Тады я вырашыў ісьці ў школу.
Крокі былі павольныя але рухаўся я досыць хутка.
Калі ж я паспрабаваў пабегчы - нічога не атрымалася.
Ногі былі ватныя.
Як заўсёды ў сьне, пачуцьце было, што яны заблыталіся ў тканіне.
Я стаў спрабаваць неяк пераадолець гэта, і вынайшаў, што магу бегчы перадам на зад.

Для сябе я гэта растлумачыў так: It takes to brain less CPU time to shrink the image and extract only the needed borders from memory instead of zooming it and extracting more details.
Але я падумаў, чаму тады ў беспрытомных снох я часам лётаў ці бегаў (дарэчы з большага на чатырох) вельмі хутка?
Але ўспомніў, што тады я звычайна бачыў толькі нейкую статычную тэкстуру, якая рухаецца ды амаль не зьмяняецца, ці выяву зь вельмі нізкай рэзалюцыяй.

Я пабег задам. Але заўсёды губляў арыентацыю і надта хутка апыноўваўся далёка ад абранага маршруту. Тады я вырашыў усёж крочыць.

Калі я прайшоў паўшляху, я адчуў што мне ўсё цяжэй бачыць куды ісьці.
І сны, якія напіралі звонку пыталіся прарвацца праз маю прытомнасьць ды запаланіць мазгі.
Я ад іх адбіваўся як мог, і пэўны час нават бачыў адразу 2 ці нават 3 сны на заднім пляне.

Зрэшты мне гэта абрыдла ды я вырашыў прачынацца.
Але заднія сны не хацелі мяне адпускаць.
Я прачынаўся, але прачынаўся ў нейкім дзіўным сьне, які пытаўся падстасавацца пад сапраўднасьць.
Мяне гэта пачало злаваць.
Калі я прачнуўся апошні раз, я адчуў усем целам, што зараз я ўжо дома ды ляжу на ложку ня можачы рухаць нагамі ды рукамі, тобыць у стане, зь якога я выйшаў напачатку.
Тады я паціху ўстаў ды пайшоў у прыбіральню.
Але сьвятло чамусь не запальвалася. Я паспрабаваў у пакоях - таксама ніяк.
Нарэшце я вырашыў зазірнуць у лядоўню, але яна не адчынялася.
Тады я зразумеў, што яшчэ сплю.
Алэ ўжо ў рэальнасьці.

Я падышоў да сваёй дзяўчыны ды стаў яе будзіць.
Яна прачнулася але мяне ня ўбачыла, павярнулася на другі бок ды зноў заснула.
Тады я паглядзеў на ложак, там дзе павінны быў быць я, але там замест мяне была нейкая шэрая пляма.
А потым я неяк выкруціўся навыварат ды прачнуўся.

Я прачнуўся з пачуцьцем, што ўсё цела баліць.
Але яно насамрэч не балела.
Балела нібыта сновае цела.

Тады я перагарнуўся ды заснуў.
Бяз сноў.

Nov. 25th, 2003

kalihon

Сон

Сёньня я сьніў сваіх дальніх продкаў, лес, паляваньне з лукам ды грыбы.
Tags:

Advertisement

Customize