Home

Advertisement

Customize

May. 10th, 2009

kalihon

Казка

Пераклаў Рыбакоўскую Эўравізейную песеньку.

Вось )

Nov. 26th, 2007

kalihon

Пераклад: Я чалавек журбы бясспыннай

Я - чалавек журбы бясспыннай,
Мне кожны дзень пакутай быў.
Я разьвітаўся з роднай Вільняй -
Тым местам, дзе я рос малым.

Шэсць доўгіх год трываў я кпіны,
Ня бачыў долі на зямлі.
Бадзяўся па чужых мясьцінах,
Ня меў сяброў, каб памаглі.

Гэй, гэта ты, мая Гануся,
Я й не гадаў цябе спаткаць.
Я ў гэтым цягніку трасуся,
Відаць мне тут і паміраць.

Ты пахавай мяне на золку,
Каб адпачнуў я ад пакут.
А ты кахай кагосьці зноўку,
Пакуль я сплю ў зямельцы тут.

Тваім сябрам я проста злыдзень,
Мяне ня ўбачыш болей ты.
Але запомні: час наш прыйдзе
Спаткацца ў раі залатым.
I am a man of constant sorrow
I've seen trouble all my day.
I bid farewell to old Kentucky
The place where I was born and raised.

For six long years I've been in trouble 
No pleasures here on earth I found 
For in this world I'm bound to ramble 
I have no friends to help me now. 

It's fare thee well my old lover
I never expect to see you again
For I'm bound to ride that northern railroad
Perhaps I'll die upon this train.

You can bury me in some deep valley 
For many years where I may lay 
Then you may learn to love another 
While I am sleeping in my grave. 

Maybe your friends think I'm just a stranger 
My face you'll never see no more. 
But there is one promise that is given 
I'll meet you on God's golden shore.

Jul. 24th, 2006

kalihon

Першы дзень

Я бачу ты на мой узровень
Праламілася са зброяй.
Нічога тут ня бачыць промняў
Па-за маёю галавою.

Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.
Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.

Будзеш помніць мяне рэшту жыцьця.
Будзеш помніць мяне рэшту жыцьця.

Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.
Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.

Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.
Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.

Не загубі яго.
Не загубі яго.

Будзеш помніць мяне рэшту жыцьця.
Будзеш помніць мяне рэшту жыцьця.

Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.
Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.

Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.
Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.

Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.
Гэта той дзень, першы з рэшты жыцьця.
Гэта твой дзень, лепшы з рэшты жыцьця.

Jun. 5th, 2006

kalihon

Кандыдат на наступную Эўравізію (полька)

Бульбіш:English:Беларуская:

Гэй, кумрадз, май нэйм із Вова
Айм Фінляндзія'з біг лова,
Бат, форгіў мі, нордэн бро,
Ай лав гомланд іван мо!

Рыфрэн:

Вэлкамз торысц Беларус:
Элк ін форыст, муз ін вудз,
рыва біва, граўз ін свомп
Ол ві вэйт фор ю ту ком.

Беларус із Юрап фокус
Аўа прэзідзент'с нот богус.
Фрыд дэ волд ов нацы біст -
Тэнк ас вэст унд тэнк ас іст!

Рыфрэн

Ай эм гір эт Юравіжан
Соры, іц нот май дысіжан.
Воўт фор мі ор джаст чыр он
Энд айл вок бак ту май тоўн.

Рыфрэн

Hey, comrads, my name is Vova
I'm Finlandia's big lover,
But, forgive me, northern bro',
I love homeland even more!

Refrain:

Welcomes tourists Belarus:
Elk in forest, moose in woods,
river beaver, grouse in swamp -
All we wait for you to come!

Belarus is Europe focus,
Our President's not bogus.
Freed the world of Nazi beast -
Thank us west und thank us east!

Refrain

I am here at Eurovision
Sorry, it's not my decision.
Vote for me or just cheer on
And I'll walk back to my town.

Прывітанне, гэта Вова
Будзь Фінляндзія здарова,
Але братку, выбачай -
Болей я люблю свой край.

Прыпеў:

Едзь турыст у Беларусь,
Каб няблага адпачнуць.
Лосі, дзікі ды бабры
Тут чакаюць вас, сябры!

Беларусь - Еўропы цэнтар,
Вельмі любім прэзідзента
Нацыкаў перамаглі -
Дзякі нам з усёй Зямлі!

Прыпеў.

Еўравізію вітаю,
Хоць і быць тут не жадаю,
Галасуй ці будзь здароў,
Ну а я пайду дамоў.

May. 26th, 2006

kalihon

Песьня

Дзяўчы Еўфрасіне
Чатыры грузіны
Парвалі ласіны
Ды вязы ў шпагат.

Цяпер Еўфрасіня,
Вісіць на асіне,
Лыч увесь сіні
Ды ў кнуры нага.

Га-га-га-га-га-га-га-га-га-га.

May. 25th, 2006

kalihon

Песьня

Хлопец Савоська,
Які з-пад Лагойску,
Вярнуўся ў вёску
Ды гаціць з гарла.

Бо хлопца Савоську
Забралі ў войска,
А ягоная моська
У блядзі пайшла.

ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла.

May. 24th, 2006

kalihon

Песьня

Малады Андрэйка
Зь сяла пад Вілейкай
Тыдзень п'е гарэлку,
Ня ходзіць са стала.

Да хлопца Андрэйкі
Які з пад Вілейкі
Каханая дзеўка
На стрэлку не прыйшла.

Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла.

Jan. 31st, 2006

kalihon

Верш "Сябры". Вершаваны.

На скрыжаваньні мне дарогу заступілі
Аднойчы трое ворагаў шалёных.
Ды закрычалі ў вуха са ўсёй сілы:
"Мы зараз, бля, заб'ем цябе, Зяноне!"

Тут падышоў мой сябра, стаў са мною,
І ворагі адразу змоўклі быццам.
Але калі пабачыў, што іх трое,
Сышоў да іх - маўляў, баіцца біцца.

Тым часам падышоў мой сябра іншы
Ды, падлічыўшы ворагаў паспол,
Мне мовіў: "не судзі мяне завышана" -
Ды стаў да чацьвярох з вачыма ў дол.

У гэты час спаткаўся сябра трэці,
Ды як пабачыў ворагаў пяцёра,
Бяз словаў адышоў да іх карцеці.
. . .
Тады я падышоў да іх с дакорам:

Глядзіце - трое іх ды трое сябраў,
Чацьвёртым буду я, нас зараз болей!
Ці ворагам дозволіце нахабным
Павесіць радака свайго на коле?!

"Не, недазволім!" - сябры кажуць складна.
І ворагі адсунуліся сьцішана.
Так разышліся мы са скрыжаваньня:
Мы - па сваёй, яны - дарогай іншай.

З тае пары я стаўся асьцярожным,
Бо ведаю сяброў маіх адданьне.
Не, зь імі сябраваць, канечне, можна,
Але вось толькі не на скрыжаваньні.

(С)энс ды словазлучэньні часткова стыраныя ў З. Пазьняка

Feb. 17th, 2004

kalihon

IF

Учора адна дзяўчына дала мне пачытаць вершык, які як яна цьвердзіла, яна сама напісала:

Заповедь )

Ну мяне вядома ўзяў сумнеў, што гэта ейны твор, і я знайшоў, што гэта верш Р. Кіплінга у перакладзе Лазінскага.
Тады мне стала цікава пачытаць верш у арыгінале:

If )

Ну дык вось, а пасьля я так падумаў-падумаў - ды й пераклаў яго на мову (з ангельскай вядома) амаль дасканала :) :

Ці )

Вось так...

Nov. 5th, 2003

kalihon

Яшчэ пераклаў... Вось, халера яго бяры, прычапіўся...

Белы сьнег, шэры лёд
На патрэсканай чорнай зямлі,
Ды абрусам саетным на ёй
Места ў дарожнай пятлі.

А над местам аблокі плывуць,
І сабой замінаюць сьвятлу,
Ветры атрутаю дзьмуць.
Места ўзростам зь зямлю.

Места сьпіць пад бляскам ад зоркі,
Што клічацца Сонцам.

І спачатку часоў - вайна.
Вайна справа маладых.
Безь ніякіх прычынаў яна
Пазбаўляе сталасьці іх.

Кроў ільецца барвой,
Праз гадзіну зьнікае ў ніве,
Праз другую ўзрастае травой,
А праз трэцяю зноўку жыве

Абагрэтая ветліва зоркай,
Што клічацца Сонцам.

І мы ведаем, той будзе заўжды,
Што ня верыць законам зямным,
Што вядзецца лёсам туды,
Дзе ўхмыляецца сьмерць маладым.

Ён ня ведае што "так" і што "не",
Ён ня марыць пра бой ці спакой,
Але здольны ў жыцьці, а ня ў сьне,
Дакрануцца да неба рукой.

Ды згарэць у праменьнях ад зоркі,
Што клічацца Сонцам.

Oct. 17th, 2003

kalihon

Пераклаў вось:

Сёньня камусьці кажуць "вітай",
Заўтра будзе "бывай на заўжды".
Счырванее рана на сэрцы.

Заўтра хтосьці, прыйшоўшы ў свой край,
Убачыць зруйнованыя гарады.
Не ўтрымаецца хтось на высокім паверсе.

П:
Сачы за сабой, жыві з асьцярогай.
Сачы за сабой.

Заўтра хтосьці ў ложку сваім,
Адчуе, што лекі прымае бясплённа,
Хтось крыжуючы вуліцу трапіць пад трактар.

Заўтра дзесь у шпіталі адным,
П'яны хірург спаласуе няроўна,
Хтосьці вады не дадасьць у рэактар.

П

Дзесьці ўначы самалёт праляціць,
Раніцай вежу зачэпіць крылом,
Разьвітаюцца людзі са сьветам.

Што невядома - дзесь і калісь,
Вайна, эпідэмія, горны разлом,
Хуткія ў небе камэты.

П

Advertisement

Customize