Home

Advertisement

Customize

Oct. 6th, 2008

kalihon

Вогены меч

Хадзіў на тым тыдні ў рыбу з братамі ў ноч. Сядзелі, размаўлялі, сумавалі. Потым малы пачаў гуляцца недзе ў лесе побач. Прыбягае, кажа, глядзі, што я навучыўся. Выстаўляе палец - ды выпроствае вогненны прамень на паўметра.

Я кажу, навучы. Ён кажа, напружы правую палову мазгоў ды перакінь напругу ў канец пальца. Паспрабаваў - спачатку не выходзіла, а потым пакрысе навучыўся таксама. Пагуляўся з сухім лісьцем, пабурбаліў ваду.

Потым кажу, а цяпер, хачу з правага пальца, ды пачаў напружваць левую. Не выходзіла значна долей. Потым навучыўся запальваць, але гасіць - вельмі цяжка.

Nov. 5th, 2006

kalihon

Генная інжынэрыя

Нараджу сабе я сынаў,
Бы з гальля паросткі,
Каб гадалася ўспаміна
Пра мяне наўпросткі.

Нараджу дачок сабе я,
Бы ягод з быліны,
Каб гадаліся на дзеі
Пра мяне ўспаміны.

May. 11th, 2006

kalihon

Апошнім часам

Гутарыў па ГыТолку са [info]zmilaм. Ён пытаўся чаму нічога не пішу тут. Я яму адказаў, што няма часу ды сіл. Ён прапанаваў пісаць усякую лухту, як і раней. А што? Цудоўная думка!



Верасень. Ажаніўся двойчы. Абодва разы неафіцыйна.
Сьнежань. Абцяжарыў жонку сынам.
Люты. Перайшоў у іншы адзьдзел. З PHP на Javу.
Красавік. Пераехаў на іншую кватэру ў тым жа раёне. З 2х пакояў у 4.
Травень. Наладжваю новую кватэру. Пакуль паставіў мэблю, кампутар ды новую галоўку для душу.
Учора. Хадзіў глядзець бальніцу дзе жонка будзе нараджаць.
Заўтра. Пайду загачвацца з пацанамі пасьля працы.

Nov. 27th, 2005

kalihon

Эўравізія

Адпаведна правілам Эўравізіі, наступнае дзіцячае спаборніцтва пройдзе ў Беларусі.

Крута!Наябалі.

Nov. 25th, 2005

kalihon

Дзецень

Прыходжу дахаты, а жонка кажа, што нарадзіла мне сына. Гляджу, харошанькі такі. Пытаю, калі пасьпела. Яна кажа, неданошаны, нарадзіўся 1.2кг. Я прылёг ля яго, паказытаў крыху. Потым ён узьняўся, зьбегаў на кухню папіць, вярнуўся ды зьнябачніўся. Я кажу яму, "а ну зьявіся! бо ня бачу, дзе цябе коўдрай накрыць." І намагаюся накрыць, але па форме бачу, то да пуза, то вышэй галавы трапляю. Потым ён зьявіўся.

Advertisement

Customize