Home

Advertisement

Customize

Previous 20

Jul. 28th, 2009

kalihon

Кісля

Раней было відаць, усе няісныя,
Але аднойчы ўлезла думка кіслая:
Няма каму пабачыць, ці ё ўвага годная,
І раптам я заўважыў, быццам бачыць здольны я.

Я Я Я Я Я Я Я
Я Я Я Я Я Я Я
Я Я Я Я Я Я Я
Я Я Я Я Я Я Я

I haven't seen a darkness, neither seen a shine,
I haven't seen a matter, neither seen divine,
The only thing I was aware is notice of no lie,
Which was so boring in the end that I put out my eye.

Eye Eye Eye Eye Eye Eye Eye
Eye Eye Eye Eye Eye Eye Eye
Eye Eye Eye Eye Eye Eye Eye
Eye Eye Eye Eye Eye Eye Eye

І зноў здавалася ня мне, that no one's there,
Але я ведаў, што я быў, despite no care.
I looked around and finally found, дзе дзець кіслю сваю -
Я забяру сябе ў сябе and will present to you.

I я й hoy ё й ой у you
I я й hoy ё й ой у you

May. 10th, 2009

kalihon

Казка

Пераклаў Рыбакоўскую Эўравізейную песеньку.

Вось )

Feb. 17th, 2009

kalihon

Эвалюцыя

Жалейка -> Парная Жалейка -> Альбока -> Дуда
Tags:

Aug. 1st, 2008

kalihon

П'яная Круглая Мантра

словы:
-лі, не лунай, налівай, на, налі нам, не мі-
-най, налівай, не лунай,  але мала   не на-

гуда (прыкладна):
  A     C D C#   A  BbC    G   E D   C    B  C#

расклад:
-тэй, тата-тай, тата-тай, тата-тата-тата-
-тай, тата-тай, тата-тай, тата-тата-тата-

Mar. 21st, 2008

kalihon

Свой - Чужы

Адбылося так, што выпала мне быць у краёх розных пераважна, таму вызначэнне паміж народам розным, дзе сваяк, а дзе чужынец, было бесьперапынным. З часам бачу я, што як і ў іншых рэчах, дасканалага падзелу свойскасці ды чужынскасці ня маецца, а толькі часовая ды адносная рыса. Але ж па праходзе многіх гадоў, відаць мне розныя ўзоры, якія збольшага былі найважкія ў такім вызначэнні.

Па-першае, гляджу я ў чалавека на строй чэрапу, ды чым болей ён мне падаецца падобны на мой, тым болей шанцаў, што такому даверыць можна, тады ён маім сваяком.

Па-другое, вымаўленне, пры тым, што не так важна, якой мовай ён кажа. Вымаўленне ёсць пакажчыкам ня толькі строю сківіцы, языка ды горла, але таксама ясны сьведак страення мазгоў, і з таго, адбіткам ягонага сьветабуду ды сьветаўспрымання. Хто кажа проста, не надта напружваючы вуснаў ды языку, але й не вязка ды ня сьлізка, хто ўжывае тыя ж пералівы гукаў, тады ён маім сваяком.

Па-трэцяе, што чалавек кажа, безадносна да тэмы размовы, калі ня мае ён веры ў тое, што людзі кажуць, а ў тое што адчувае сам, ды калі апавядуць яму, то перш сумненне возьме яго, і тым жа часам, калі ня мае ён воднае праўды, а праўда будзе зьяўляцца як утварэнне ад сукупнасці чыннікаў, калі веда з верай яму ня ёсць падмуркам, а толькі чарапіцаю на страсе, тады ён маім сваяком.

Па-чацьвертае, калі ёсць у яго прага да прыгажосці простай, калі цэніць ён гуду, грук, колер ды рысу, тады ён маім сваяком.

Feb. 10th, 2008

kalihon darom

Знакі

      Калі
нутро баліць,
    бывае
мне ў гаі
      паліць.

          Тады
скрозь сіні дым
мне мроіцца
    хвоя
          гуды.

      Глядзі,
з галля вісіць
там двойна-
   бемольная
          сі.

        Ты глянь,
вісіць з галля
там парна-
  бекарная
            ля.

Jan. 13th, 2008

kalihon

Песьні

Нешта апошнім часам мне пачаў падабацца імярэк emorock, ды іншы ўсялякі punk, нашкталт Billy Talent.

Nov. 26th, 2007

kalihon

Пераклад: Я чалавек журбы бясспыннай

Я - чалавек журбы бясспыннай,
Мне кожны дзень пакутай быў.
Я разьвітаўся з роднай Вільняй -
Тым местам, дзе я рос малым.

Шэсць доўгіх год трываў я кпіны,
Ня бачыў долі на зямлі.
Бадзяўся па чужых мясьцінах,
Ня меў сяброў, каб памаглі.

Гэй, гэта ты, мая Гануся,
Я й не гадаў цябе спаткаць.
Я ў гэтым цягніку трасуся,
Відаць мне тут і паміраць.

Ты пахавай мяне на золку,
Каб адпачнуў я ад пакут.
А ты кахай кагосьці зноўку,
Пакуль я сплю ў зямельцы тут.

Тваім сябрам я проста злыдзень,
Мяне ня ўбачыш болей ты.
Але запомні: час наш прыйдзе
Спаткацца ў раі залатым.
I am a man of constant sorrow
I've seen trouble all my day.
I bid farewell to old Kentucky
The place where I was born and raised.

For six long years I've been in trouble 
No pleasures here on earth I found 
For in this world I'm bound to ramble 
I have no friends to help me now. 

It's fare thee well my old lover
I never expect to see you again
For I'm bound to ride that northern railroad
Perhaps I'll die upon this train.

You can bury me in some deep valley 
For many years where I may lay 
Then you may learn to love another 
While I am sleeping in my grave. 

Maybe your friends think I'm just a stranger 
My face you'll never see no more. 
But there is one promise that is given 
I'll meet you on God's golden shore.

Jun. 5th, 2007

kalihon

CherryVata

Толькі напісаў пра Dreamlin - і вось. Першая з таго часу кампазіцыя, што спадабалася - таксама ад менчукоў. Супадзенне?
Tags:

May. 26th, 2007

kalihon

Dreamlin

Слухаў зараз суседскую радыю на Ласт.фм ды раптам упадабаў песьню Трамвай ад Дрымлінаў. Паглядзеў - былыя менчукі.
Tags:

Jul. 5th, 2006

kalihon

Песьня

Як у хмары, па над долам
Ходзіў месяц залаты.
Я кумарыў панадолам -
Годзе мне, сказала ты.

Як па хутары на полі
Босым бег у доўгі яр.
Я пакутаваў на болі,
Бо сябе худобіў я.

Jan. 11th, 2006

kalihon

Думка

Цікава, якія былі сьпевы, калі шчэ не было мовы.

Dec. 26th, 2005

kalihon

Usplesk

Pasluchau zaraz 2 pesenki 'Usplesk'u.
http://www.usplesk.org/library/music/new/usplesk_kanicooli_(school_Nirvana).mp3
http://www.usplesk.org/library/music/new/usplesk_mara.mp3

Vielmi slusznaja musica dy slovy. Kali b ja hrau dy spiavau, to ja b hacieu, kab u mianie atrymlivalasia nieszta padobnaje.

Dadatak: Pasluchau astatnija, taksama niablaha.
Tags:

Nov. 27th, 2005

kalihon

Эўравізія

Адпаведна правілам Эўравізіі, наступнае дзіцячае спаборніцтва пройдзе ў Беларусі.

Крута!Наябалі.

Nov. 26th, 2005

kalihon

Сівер::Сьцяг Брыгады

Паслухаў зараз песьню Ноч Сівера. Ухмыльная.

Гадзіньнік гучыць болей сур'ёзна.

А Рэчы хатнія і ўвогуле жалісная.

Цікава абыгрываюць Сьцяг Брыгады.

Nov. 25th, 2005

kalihon

Мой райтынак тузіну

Брудная вада
Рэчы хатнія
Празь цемру
Зь вераю
Можна быць
Ападкі
Вочы цёмна-сінія
КонтраБанда
Шабаны
Радыяцыя
Сьвята ў вёсцы
Праваджала маці сына

Sep. 2nd, 2005

kalihon

Вольны пераклад адной песьні

Больш няма страхаў,
Даху няма.
Боль затрахаў -
Дахуя дарма.

Маю хату
Залье вечным дажджом.
Часу
Будзе поўны дом.

Скралі скарбонку
З чароўным гаўном
Жывыя звонку -
Мёртвыя нутром.

Ядуць, піюць,
Сьпяць, бачаць сны,
Жартуюць,
Чакаюць труны.

Больш няма роду -
Сумна радзіць.
Вялікавайчыннавайна год за годам,
А што рабіць?

Гэтыя дзеці
Не пасталелі -
Пасьпелі ўгару падрасьці
Ды працу знайшлі.

Sep. 1st, 2005

kalihon

Дзіцячыя беларускія скрыпкі

Беларускія хлапчукі ледзь навучыўшыся хадзіць пачыналі ладзіць сабе падабенствы гудзебных прыладаў: пішчыкі, жалейкі.

Падрослыя хлопчыкі з аскепкаў цалёвак-трыпалак, што ўжо мелі гатовыя шыйкі, нацягваючы на іх просмоленыя ніткі альбо конскія валасы, выраблялі скрыпкі.

Пры ўдасканаленьні майстэрства скрыпка даходзіла да кшталту скрыпкавай дэкі і нават мела колкі.

Вырабленьне гудзебных прыладаў ды гра на іх зьяўляліся часткай звычайскага выхаваньня выключна хлапцоў.

Ня ўсе хлопчыкі ставаліся гуйцамі, але амаль усе праходзілі гэты крок, навучаючыся ведам народнага гудзеньня. У падлецтве, калі хлопцы переходзілі з узросту “падпаскаў” да скарады альбо рагача, скончваліся й іхныя заняткі гудзьбою. Але ўсё ж са мноства калісь “гудлівых блазнаў” знаходзіліся тыя заўзяльцы, што й за сахою ды касою не забываліся пра гуду.

Ізь іх далей вырасталі народныя падыгральцы, якіх паўсюль запрашалі: на вясельлі, на вечаровыя пасядзелкі, у карагоды пайграць.


Скрыпкі - дзіцячыя грачкі. Канец XIX ст. Менская губ, Мазырскі ўезд; Магілёўская губ, Чэрыкаўскі ўезд.
Tags:

Aug. 18th, 2005

kalihon

Moo

Moo
Tags:

Jul. 25th, 2005

kalihon

ת. Маўзэр

Паслухаў зараз яшчэ 2 песенькі Таварыста Маўзэра. Вельмі падобна на Zet, толькі вакал якасьнейшы.
Tags:

Previous 20

Advertisement

Customize