дык вось жа ў сувязі з асаблівым рухам дня і ночы ў калядны час мне адразу пабачылася натуральная сувязь са святочнымі вячэрамі - куццямі.
Але калі яны мусяць быць?
Першая куцця, як я адчуваю - у першы крывы вечар, т.б.
сёлета гэта было 15-га. Другая куцця - у вечар першага большага дню, т.б. пасля сонцастаяння, як святкаванне таго, што святло ткі здолела адарвацца ад цемры, -
сёлета 22 снежня. Трэцяя куцця - калі сонца першы раз устае раней, а не пазней па часе, т.б. канчатковая перамога святл і канец крывых вечароў -
сёлета 30-га.UPD: мне падаецца, што стравы на гэтыя куцці акрамя самой куцці мусяць адсылаць да псіхалагічных архетыпаў тагасвету і гэтага свету. Прынамсі, такі падыход выглядае цікавым для стварэння адмысловай атмасферы.
Калі казаць пра першую куццю і тэму тагасвету, дык несумненна мусіць быць страва з грыбоў, т.б. поліўка. Таксама стравы з таго, што расце ў зямлі (бурак, рэпа, морква, бульба, цыбуля?..). Стравы з чарніц (звычайна іх сушылі) - каша ці кісель. Адзін з сымбаляў смерці ў снах - конь. Страва каня - авёс. Таму і аўсяны кісель. Яблыкі - як сымбаль выраю. Мёд. Мак. Магчыма, малако.
Як сымбаль гэтага свету - на апошнюю куццю (і на шчодрую таксама) - арэхі, чырвоныя ягады. Таксама мёд і яблыкі. Што яшчэ?..
Сярэдняя куцця - як пір на ўвесь мір. Мяса, капуста, - а гэта значыць, і бігос, і верашчака. Сыр. Абавязкова пірагі. Сымболіка галавы, формы шара.
На кожную куццю - канешне, бліны.