Home

Advertisement

Customize

Previous 20

Jun. 15th, 2009

kalihon

89 мм

Паглядзеў кіношку: http://www.dw-world.de/popups/popup_printcontent/0,,1725280,00.html

Гаўно.

May. 10th, 2009

kalihon

Казка

Пераклаў Рыбакоўскую Эўравізейную песеньку.

Вось )

Apr. 13th, 2009

kalihon

Пасха

Сумоўная справа,
Умоўна я справа,
Цудоўна, яскрава,
Царкоўная страва.

Feb. 22nd, 2009

kalihon

Яшчэ ад Насевіча

http://zarusskiy.org/russ/2009/02/20/iz_istorii/

Feb. 17th, 2009

kalihon

Эвалюцыя

Жалейка -> Парная Жалейка -> Альбока -> Дуда
Tags:

Oct. 13th, 2008

kalihon

Пазасьвет

Учора ранкам быў я на нейкай сябравай бяседзе, і захацелася мне раптам паліць. Дастаў я сьвечку ды пачаў шукаць агня. Падыходжу да хлопца ды пытаюся, а ён кажа: "га, нібы ты таксама паліш сьвечкі?!" Так, моўлю. Папалілі мы сьвечак...

А было гэта недзе на тэрасе на дрэве. Злажу, значыцца, з дрэва, а на лесьвіцы стракаю свайго старога сябра, што ня бачыў мо гадоў 5. І не магу згадаць імя. Кажу: цябе, быццам, Вовай? А ён: не. Я пытаюся, як, а ён ня кажа. Зацікавіла мне, ды стаў я за ім хадзіць ды дапытваць, як яго клічуць.

Хадзіў-хадзіў, і разгутарыў яго, ды ён прызнаўся, што ён - Ігар. Распавёў пра сваё жыццё. Высьвятлілася, што ён большасць часу бадзяецца па месту ды робіць розныя неразумелыя рэчы. Я стаў сачыць за ім, ды пакрысе пачаў бачыць логіку ў яго рухах, бо сталі мне бачныя дадатковыя элементы сьвету - маляваныя рэчы ды постаці.

Так я хадзіў за ім ды назіраў, і нарэшце зразумеў, што палюе на яго нейкі маляваны драпежнік, а ён замятае сьляды. Аднойчы зайшоў я за ім на нейкую кватэру, а там сядзяць 12 маляваных вайтоў ды спрачаюцца. Ён перад імі адказвае, а потым яны кажуць "сьмерць здрайцу!" і я паміраю. Тут я раблюся зусім маляваным ды існы сьвет зьнікае з вачэй. Я пытаюся, за што? А яны кажуць: ты бездазвольна сягнуў у маляваны сьвет, ты высьледчык ды паліцай. Я ўсё адмаўляю, спрачаюся, але яны хмураць свае маляваныя пысы ды мяняюць выгляды... І тут зьяўляецца маляваны драпежнік, і я цікаю.

Тады маё жыццё пераўтвараецца, як у "Ігара" ва ўцёкі ад гэнага драпежніка, але я затойваю помсту.
Нарэшце я знаходжу прывязку рады 12-ці да іхнага жыцця, пераўтворваюся ў тыгра, потым у акулу ды зьядаю іхнае супольнае цела і яны заміраюць. Але драпежніку да сракі. Ён як быў, так і палюе на мяне. І так я па сёння бадзяюся па месту ды раблю неразумелыя рэчы дзеля месцічаў, але на справе - замятаю сьляды.

П.С. Потым, прачнуўшыся, я згадваю, што таго хлопца, што я бачыў, клічуць Барысам. А той, што я думаў, што клічуць Вовам, на справе выглядае інакш.

Oct. 6th, 2008

kalihon

Вогены меч

Хадзіў на тым тыдні ў рыбу з братамі ў ноч. Сядзелі, размаўлялі, сумавалі. Потым малы пачаў гуляцца недзе ў лесе побач. Прыбягае, кажа, глядзі, што я навучыўся. Выстаўляе палец - ды выпроствае вогненны прамень на паўметра.

Я кажу, навучы. Ён кажа, напружы правую палову мазгоў ды перакінь напругу ў канец пальца. Паспрабаваў - спачатку не выходзіла, а потым пакрысе навучыўся таксама. Пагуляўся з сухім лісьцем, пабурбаліў ваду.

Потым кажу, а цяпер, хачу з правага пальца, ды пачаў напружваць левую. Не выходзіла значна долей. Потым навучыўся запальваць, але гасіць - вельмі цяжка.

Sep. 11th, 2008

kalihon

У нескладовая

Выходзіць, што літару Ў вынайшлі малдаваны, стырылі маларусы, а беларусы ўжо знайшлі на сьметніку, калі яна была ўжо нікому не патрэбная.
Tags:

Aug. 24th, 2008

kalihon

Мэдальная Моц Краін

табліца )

Aug. 1st, 2008

kalihon

П'яная Круглая Мантра

словы:
-лі, не лунай, налівай, на, налі нам, не мі-
-най, налівай, не лунай,  але мала   не на-

гуда (прыкладна):
  A     C D C#   A  BbC    G   E D   C    B  C#

расклад:
-тэй, тата-тай, тата-тай, тата-тата-тата-
-тай, тата-тай, тата-тай, тата-тата-тата-

Jun. 5th, 2008

kalihon

Разьвітанне

[info]aniol
[info]aba
kalihon

Статус

Так, пісаць сюды я мо час ад часу буду, але чытаць сяброў - прабачце. Заходзячы сюды раз на паўгода, не атрымліваецца.

Apr. 15th, 2008

kalihon

Pesnia



PRu

Mar. 21st, 2008

kalihon

Свой - Чужы

Адбылося так, што выпала мне быць у краёх розных пераважна, таму вызначэнне паміж народам розным, дзе сваяк, а дзе чужынец, было бесьперапынным. З часам бачу я, што як і ў іншых рэчах, дасканалага падзелу свойскасці ды чужынскасці ня маецца, а толькі часовая ды адносная рыса. Але ж па праходзе многіх гадоў, відаць мне розныя ўзоры, якія збольшага былі найважкія ў такім вызначэнні.

Па-першае, гляджу я ў чалавека на строй чэрапу, ды чым болей ён мне падаецца падобны на мой, тым болей шанцаў, што такому даверыць можна, тады ён маім сваяком.

Па-другое, вымаўленне, пры тым, што не так важна, якой мовай ён кажа. Вымаўленне ёсць пакажчыкам ня толькі строю сківіцы, языка ды горла, але таксама ясны сьведак страення мазгоў, і з таго, адбіткам ягонага сьветабуду ды сьветаўспрымання. Хто кажа проста, не надта напружваючы вуснаў ды языку, але й не вязка ды ня сьлізка, хто ўжывае тыя ж пералівы гукаў, тады ён маім сваяком.

Па-трэцяе, што чалавек кажа, безадносна да тэмы размовы, калі ня мае ён веры ў тое, што людзі кажуць, а ў тое што адчувае сам, ды калі апавядуць яму, то перш сумненне возьме яго, і тым жа часам, калі ня мае ён воднае праўды, а праўда будзе зьяўляцца як утварэнне ад сукупнасці чыннікаў, калі веда з верай яму ня ёсць падмуркам, а толькі чарапіцаю на страсе, тады ён маім сваяком.

Па-чацьвертае, калі ёсць у яго прага да прыгажосці простай, калі цэніць ён гуду, грук, колер ды рысу, тады ён маім сваяком.

Feb. 21st, 2008

kalihon

БНР

Бачу сяго дня гэта модна.

Таму я таксама нагадаю.

Што менавіта 10 дзявяткаў гадоў таму.

Самааб'явілася эфемерная дзяржава.

Беларуская Народная Рэспубліка.

А заўчора гэта зрабіла албанскае Косава.

І шчыра вам скажу, шанцаў у яго.

Загадзя можна сказаць, нашмат болей.

Вось такая гіронія љосу.

Быў бы жывы У"Р"К, мы б зь ім на гэтую тэму паспрачаліся.

Feb. 10th, 2008

kalihon darom

Знакі

      Калі
нутро баліць,
    бывае
мне ў гаі
      паліць.

          Тады
скрозь сіні дым
мне мроіцца
    хвоя
          гуды.

      Глядзі,
з галля вісіць
там двойна-
   бемольная
          сі.

        Ты глянь,
вісіць з галля
там парна-
  бекарная
            ля.

Jan. 13th, 2008

kalihon

Песьні

Нешта апошнім часам мне пачаў падабацца імярэк emorock, ды іншы ўсялякі punk, нашкталт Billy Talent.
kalihon kumor

Дзерава (Рэмэйк)

Я знаю, маё дзерава
Не пражыве і паў года.
Я знаю, маё дзерава
Не дажыве да вясны.
Я знаю, маё дзерава
Ня будзе ўжо да ўтарога.
Я знаю, маё дзерава
Аднака пожжа, чым Ты!

ДУБІНА да СПЫНУ
Аб Вашую СЬПІНУ!!!
ДУБІНА да СПЫНУ
Аб Вашую СЬПІНУ!!!
ДУБІНА да СПЫНУ
Аб Вашую СЬПІНУ!!!
ДУБІНА да СПЫНУ
Аб Вашую СЬПІНУ!!!

Я знаю, маё дзерава
Заўтра трапіць у сьметнік.
Я знаю, маё дзерава
Па-заўтра спрахнее у гной.
Я знаю, маё дзерава
Гэта ня дзеепрыметнік.
Я знаю, маё дзерава
Чакае спаткання з Табой.

ДУБІНА да СПЫНУ
Аб Вашую СЬПІНУ!!!
ДУБІНА да СПЫНУ
Аб Вашую СЬПІНУ!!!
ДУБІНА да СПЫНУ
Аб Вашую СЬПІНУ!!!
ДУБІНА да СПЫНУ
Аб Вашую СЬПІНУ!!!

Dec. 20th, 2007

kalihon

Веды

Сёння ідучы дахаты, падумалася такім вось лозунгам:

Я нічога ня ведаю. Я адчуваю, помню ды лічу.

Дык вось, калі перамножыць, то атрымаецца:

пачуцце + памяць = вера.
пачуцце + думка = здагадка.
памяць + думка = веда.

Nov. 26th, 2007

kalihon

Пераклад: Я чалавек журбы бясспыннай

Я - чалавек журбы бясспыннай,
Мне кожны дзень пакутай быў.
Я разьвітаўся з роднай Вільняй -
Тым местам, дзе я рос малым.

Шэсць доўгіх год трываў я кпіны,
Ня бачыў долі на зямлі.
Бадзяўся па чужых мясьцінах,
Ня меў сяброў, каб памаглі.

Гэй, гэта ты, мая Гануся,
Я й не гадаў цябе спаткаць.
Я ў гэтым цягніку трасуся,
Відаць мне тут і паміраць.

Ты пахавай мяне на золку,
Каб адпачнуў я ад пакут.
А ты кахай кагосьці зноўку,
Пакуль я сплю ў зямельцы тут.

Тваім сябрам я проста злыдзень,
Мяне ня ўбачыш болей ты.
Але запомні: час наш прыйдзе
Спаткацца ў раі залатым.
I am a man of constant sorrow
I've seen trouble all my day.
I bid farewell to old Kentucky
The place where I was born and raised.

For six long years I've been in trouble 
No pleasures here on earth I found 
For in this world I'm bound to ramble 
I have no friends to help me now. 

It's fare thee well my old lover
I never expect to see you again
For I'm bound to ride that northern railroad
Perhaps I'll die upon this train.

You can bury me in some deep valley 
For many years where I may lay 
Then you may learn to love another 
While I am sleeping in my grave. 

Maybe your friends think I'm just a stranger 
My face you'll never see no more. 
But there is one promise that is given 
I'll meet you on God's golden shore.

Previous 20

Advertisement

Customize